Tessel — гэта гульня ў разьмяшчэньне каляровых плітак. Разьмяшчайце пліткі суседніх колераў, каб запоўніць гульнявое поле. Стварайце замкнёныя фігуры аднаго колеру, каб зарабляць ачкі. Чым большая фігура, тым больш ачкоў.

Асаблівасьці і функцыі:
• Лёгкі рэжым з квадратамі або больш складаны зь іншымі фігурамі.
• Наладзьце гульню на свой густ, зьмяніўшы правілы.
• Стварайце ўласныя ўзоры на ўкладцы «Стварыць».

У гульні ёсьць шмат рэжымаў з рознымі ўзорамі:
• Квадрат
• Трохкутнік
• Ромб
• Каірскі пяцікутнік
• Шасьцікутнік
• Дэльтападобны трохкутнік-шасьцікутнік
• Ромб Пенроуза
• Плоскі квадрат
• Амана-Бінкера
